Адміністрацыя Трампа рыхтуецца дэпартаваць з ЗША украінцаў
4- 14.11.2025, 17:22
- 9,582
Каля 80 чалавек.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа рыхтуецца дэпартаваць з краіны некалькі дзясяткаў украінцаў ужо ў панядзелак, 17 лістапада. Пра гэта сведчыць апублікаваны загад Міністэрства юстыцыі ЗША, піша Washington Post у пятніцу, 14 лістапада.
Пасол Украіны ў ЗША Вольга Сцяфанішына пацвердзіла выданню, што ЗША плануюць выселіць каля 80 грамадзян Украіны «за парушэнне заканадаўства». Яна адзначыла, што амерыканскія ўлады працуюць над лагістычнымі дамоўленасцямі для ажыццяўлення дэпартацыі, з улікам адсутнасці прамога авіязносін з Украінай.
«Варта адзначыць, што дэпартацыя — гэта шырока ўжываны прававы механізм, прадугледжаны іміграцыйным заканадаўствам большасці краін свету. Гэта руцінная працэдура, якая прымяняецца да ўсіх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія парушаюць умовы знаходжання ў Злучаных Штатах, незалежна ад іх нацыянальнасці», — сказала Сцяфанішына.
Саветнік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на ўмовах ананімнасці пракаментаваў планы па дэпартацыі украінцаў.
«ЗША могуць дэпартаваць столькі людзей, колькі захочуць. Мы знойдзем ім добрае прымяненне», — сказаў ён.