7 снежня 2025, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна запусціла масавую вытворчасць перахопніка «Шахедаў»

2
Украіна запусціла масавую вытворчасць перахопніка «Шахедаў»

Octopus пайшоў у серыю.

Ва Украіне запусцілі ў серыйную вытворчасць дрон-перахопнік Octopus, які прызначаны для супрацьдзеяння расійскім ударным беспілотнікам «Шахед». Першыя вытворцы ўжо атрымалі тэхналогію.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Паводле слоў Шмыгаля, тры вытворцы атрымалі неабходныя для выпуску дронаў Octopus тэхналогіі. Яшчэ 11 вытворцаў рыхтуюць вытворчыя лініі пад іх.

«Octopus — менавіта ўкраінская тэхналогія перахопу «Шахедаў», распрацаваная Узброенымі Сіламі і пацверджаная ў баі. Працуе ўначы, пры глушэнні і на нізкіх вышынях», — нагадаў міністр.

Шмыгаль дадаў, што запуск Octopus у серыйную вытворчасць дазволіць як мага хутчэй паставіць дроны-перахопнікі на абарону украінскага неба ад расійскіх беспілотнікаў.

«Мінабароны працягвае рэалізоўваць палітыку адкрытага ўзаемадзеяння з украінскімі вытворцамі, ствараючы ўмовы для хуткага пераходу ад інавацый да серыйных баявых рашэнняў, якія ўзмацняюць абароназдольнасць Украіны», — рэзюмаваў міністр.

Адзначым, што Octopus — гэта ўкраінскі малы беспілотны перахопнік, спраектаваны для перахопу і знішчэння аднаразовых ударных дронаў тыпу «Шахед» і падобных да яго. Сістэма ўжо даказала сваю эфектыўнасць на полі бою і стала асновай для міжнароднай прамысловай праграмы масавай вытворчасці.

Дрон сумесна вырабляюць Украіна і Вялікабрытанія. Таксама Украіна сумесна з Злучанымі Штатамі пачала выпускаць дроны-перахопнікі, якія здольныя змагацца з ударнымі беспілотнікамі РФ, аднак невядома, ці ідзе гаворка менавіта пра Octopus.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках