7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны лагістычны цэнтр у Ракаве зноў выставілі на торгі

Скандальны лагістычны цэнтр у Ракаве зноў выставілі на торгі

На гэты раз са зніжкай.

Транспартна-лагістычны цэнтр у аграгарадку Ракоў (Валожынскі раён) зноў выставілі на аўкцыён. Пачатковы кошт аб’екта знізілі да 49,6 млн рублёў, піша «Зеркало».

Агульная плошча аб’екта — 17 11 квадратных метраў. На тэрыторыі ёсць катэльня, ахоўны павільён, насосная станцыя.

Пачатковы кошт цэнтра з улікам ПДВ складае 49 20 00,00 (14,5 млн долараў па курсе на 14 лістапада). Торгі прызначаныя на 9 снежня.

Аб’ект выставляюць на торгі не ўпершыню. У лютым 2025 года яго спрабавалі прадаць за 52,3 млн рублёў (амаль 17 млн долараў па курсе Нацбанка на той момант).

Будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра (ТЛЦ) у Ракаве пачалося ў маі 2010 года. Першую чаргу аб’екта меркавалася здаць у верасні 2011 года, другую — у кастрычніку 2012 года, пісала дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

У 2012—2014 гадах ТЛЦ стаў прадметам спрэчкі паміж кампаніямі. Літоўскія партнёры патрабавалі выключыць Вячаслава Даўнара, уладальніка «Белинтертранса», са складу заснавальнікаў кампаніі «БелВингесЛогистик», якая валодала цэнтрам. Але пасля паўтара года судовых разбіральніцтваў усе правы на цэнтр адышлі таму самому Вячаславу Даўнару. Сярод прэтэндэнтаў на транспартна-лагістычны цэнтр называлі таксама «Алиди» і «Евроторг».

На працягу апошніх некалькіх гадоў бізнес-даведнікі і сайты з вакансіямі паведамлялі, што па гэтым адрасе знаходзіцца лагістычная кампанія «Остров чистоты», а таксама цэх па рамонце камбайнаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках