7 снежня 2025, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар ЗСУ па Наварасійскім парце РФ спыніў 2% сусветных паставак нафты

6
Удар ЗСУ па Наварасійскім парце РФ спыніў 2% сусветных паставак нафты

Удар па Наварасійску стаў адным з самых маштабных за апошнія месяцы.

Удар Украіны па Наварасійскім парце Расіі ў ноч на пятніцу, 14 лістапада, спыніў 2% сусветных паставак нафты. Акрамя таго, ён прывёў да росту сусветных цэн.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

Агенцтва са спасылкай на крыніцы піша, што Наварасійскі порт, які мае ключавое значэнне для нафтавога гандлю РФ, часова прыпыніў экспарт нафты. Ідзе пра 2,2 мільёна барэляў у дзень, або 2% сусветных паставак.

Адзначаецца, што гэты ўдар стаў адным з найбуйнейшых за апошнія месяцы па нафтаэкспартнай інфраструктуры краіны-агрэсара. Ён стаў працягам серыі ўдараў Украіны па расійскіх НПЗ для аслаблення здольнасці Масквы фінансаваць вайну.

Reuters дадало, што з-за асцярогаў адносна паставак пасля ўдару сусветныя цэны на нафту падскочылі больш чым на 2%.

Нагадаем, у Генеральным штабе ЗСУ пацвердзілі, што ў ноч на 14 лістапада быў нанесены ўдар па пункце базавання караблёў «Наварасійск» у Краснадарскім краі РФ. Білі ўкраінскімі ракетамі «Нептун» і ўдарнымі дронамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках