Байцы ССА Украіны паказалі зачыстку Куп'янска ад расіян
1- 14.11.2025, 22:17
- 3,106
Украінскія байцы цалкам знішчылі ўмацаванні расіян.
У Куп'янску становіцца ўсё менш расійскіх акупантаў у выніку эфектыўных дзеянняў украінскіх абаронцаў. Адзін з будынкаў, дзе вораг трымаў абарону, быў знішчаны байцамі ССА Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні 8-га палка спецыяльнага прызначэння ССА імя князя Ізяслава Мсціславіча.
На відэа група Сіл спецыяльных аперацый Украіны праводзіць разведку і уступае ў кантакт у гарадской забудове.
- У ходзе разведкі група ССА выявіла праціўніка ў адным з будынкаў. Вораг меў перавагу ў сілах і ўмацаваныя агнявыя пазіцыі. Група ССА разарвала кантакт без страт, - паведамілі ўкраінскія абаронцы.
У далейшым будынак, дзе расійскія акупанты трымалі абарону, быў цалкам знішчаны з выкарыстаннем мін ТМ-72.