Падраздзяленне «Фенікс» разбіла штурмавую калону расіян пад Пакроўскам
1- 15.11.2025, 13:53
- 3,762
Знішчана 60 акупантаў і 11 адзінак тэхнікі.
Пагранічнікі падраздзялення «Фенікс» адбілі варожы штурм на кірунку Пакроўска.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, акупанты ў раёне населенага пункта Уладзіміраўка паспрабавалі скарыстацца ўмовамі надвор'я і здзейсніць наступ з выкарыстаннем больш як дзесяці адзінак бранятэхнікі.
Аператары дронаў «Фенікса» разам са сумежнымі падраздзяленнямі адпрацавалі па калоне захопнікаў і, у прыватнасці, знішчылі:
9 адзінак цяжкай бранятэхнікі,
2 танкі,
60 акупантаў.
Відэа сваёй баявой працы байцы апублікавалі ў афіцыйным тэлеграм-канале ДПСУ.
Таксама паведамлялася, што ў Данецкай вобласці украінскія пагранічнікі з падраздзялення аператараў беспілотнікаў «Фенікс» знішчылі два расійскія танкі, рэактыўную сістэму залпавага агню «Град» і каля паўсотні акупантаў.