Знішчальнік ЗСУ перакрыў арміі РФ шлях у Пакроўск праз Селідава, разбамбіўшы дарогу
- 15.11.2025, 22:16
- 7,546
Відэа трапляння.
Армія РФ больш не зможа прайсці да Пакроўска па дарозе з боку Селідава, 15 лістапада стала вядома, што яе разбурылі дакладным трапляннем бомбы, скінутай са знішчальніка.
Відэа 7-га корпуса ДШВ з ударам па мэце апублікавалі у Telegram-канале .
На запісе можна заўважыць момант трапляння па ўчастку дарогі. На іншых адрэзках ваеннаслужачыя ЗСУ праводзяць мерапрыемствы па міннаванні і ўсталяванні інжынерных загарод.