7 снежня 2025, Нядзеля, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыхтавана гістарычнае пагадненне Украіны з Францыяй

Падрыхтавана гістарычнае пагадненне Украіны з Францыяй
Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон
Фота: Reuters

Будзе значнае ўмацаванне ўкраінскай баявой авіяцыі.

Францыя і Іспанія рыхтуюць пакеты дапамогі Украіне.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, інфармуе Цензор.НЕТ.

Абароннае пагадненне з Францыяй

Паводле яго слоў, заўтра, 17 лістапада, ён наведае Францыю.

«Падрыхтавана гістарычнае пагадненне з Францыяй. Будзе значнае ўмацаванне нашай баявой авіяцыі. Нашай абароны неба. Нашых іншых абаронных магчымасцей. Паводле графіку візіту гэта будзе ў панядзелак. Добры змест візіту. Гэта тое, што сапраўды дапамагае Украіне абараняцца і дасягаць мэтаў», — адзначыў кіраўнік Украіны.

Акрамя таго, у аўторак, 18 лістапада, Зяленскі наведае Іспанію.

Як адзначыў прэзідэнт, прыярытэт для Украіны — узмацненне СПА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках