Украінскі дрон паразіў расійскую РСЗО «Ураган»
- 16.11.2025, 14:54
- 3,388
Відэафакт.
Украінскія ваенныя нанеслі ўдар FPV-дронам па расійскай рэактыўнай сістэме залпавага агню «Ураган».
Як паведамляе Цензор.НЕТ, аператары дронаў 31-й асобнай механізаванай брыгады адпрацавалі па варожай тэхніцы і вывелі яе са строю.
На апублікаваных кадрах зафіксавана дэтанацыя боепрыпасаў у момант трапляння беспілотніка, у выніку чаго яны разляцеліся ў розныя бакі, а тэхніка падвергнулася разбурэнням.