Госця моднага паказу ў Мінску выклікала ў публікі буру эмоцый сваім уборам
22- 16.11.2025, 22:05
- 14,286
Яна надзела сукенку з галавой казулі.
У Мінску 15 лістапада ў Dipservice Hall адбыўся модны паказ, адна з госцяў шакіравала публіку сваёй сукенкай. Яна прыйшла ў сукенцы з галавой казулі. Відэа з’явілася ў Instagram hard marks, заўважыла «Зеркало».
Эпатаж учыніла дызайнер Алена Ацапкіна. Яна прыйшла ў чорнай сукенцы, аздобленай футрам і галавой казулі з пазалочанымі рагамі.
Паводле яе слоў, казуля створаная прыродай дзеля прыгажосці, яна ўпрыгожвае нашы лугі і палі, а цяпер — і яе сукенку, і гэта невыпадкова.
— Рогі казулі лічацца чароўнымі. Іх выкарыстоўваюць для вырабу амулетаў і талісманаў. Сёння гэта мой абярэг, — патлумачыла яна.
Паводле яе слоў, сапраўдныя ў гэтым дэкоры толькі рогі, астатняе — муляж.
Нягледзячы на гэта, у каментарах карыстальнікі выказвалі толькі агіду да гэтага вобразу:
«Жэсьць».
«Гэта жудасна. Мне шчыра сумна і злосна сутыкацца з такімі эпізодамі ў індустрыі».
«І гэта ў той час, калі ўвесь фэшн-свет транслюе гуманнасць….».
«Наступны варыянт прапаную зборку на Камароўцы — там ёсць галава вепрука, і капыты можна таксама як абераг… а то мала што… ліхія духі нападуць».
«Чалавек не ў сабе».
«Абсалютная бязгустоўнасць! Лук, асуджаны на крытыку, і поўны правал»,