Акупаваны Данецк атакавалі беспілотнікі
1- 17.11.2025, 8:28
- 3,962
Прагучала некалькі выбухаў.
Познім вечарам нядзелі, 16 лістапада, акупаваны Данецк атакавалі беспілотнікі, частка горада засталася без святла.
Пра гэта паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, піша New Voice.
Паведамляецца, што ў акупаваным горадзе прагучала некалькі выбухаў.
Таксама паведамляецца пра праблемы з электразабеспячэннем у акупаваных Макееўцы і Янакіеве.
Telegram-канал Supernova+ піша, што, паводле папярэдняй інфармацыі, была атакаваная падстанцыя Чайкіна 330 кВ у Макееўцы, якая з’яўляецца адным з ключавых энергавузлоў рэгіёна.