7 снежня 2025, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны Узброеных Сіл Украіны атакавалі падстанцыю ў Ульянаўскай вобласці

Дроны Узброеных Сіл Украіны атакавалі падстанцыю ў Ульянаўскай вобласці

Яна пастаўляе электраэнергію ў цэнтральныя рэгіёны РФ.

Украінскія дроны атакавалі падстанцыю 500 кВ Вешкайма ў Ульянаўскай вобласці РФ, якая з’яўляецца злучальным звяном у энергакальцы Паволжа. Яна забяспечвае злучэнне паміж энергасістэмамі Ульянаўскай вобласці, Мардовіі, Чувашыі і Самарскай вобласці.

Пра гэта ў панядзелак, 17 лістапада, паведамляе тэлеграм-канал Astra.

Праз атакаваны аб’ект праходзяць значныя аб’ёмы электраэнергіі, у тым ліку ад Сызранскай і Жыгулёўскай ГЭС, якія накіроўваюцца ў цэнтральныя раёны краіны. Падстанцыя належыць і абслугоўваецца філіялам ПАО «Россети» — МЭС Волгі, піша Astra.

Дадзеныя спадарожнікаў сэрвісу NASA FIRMS пацвярджаюць пажар на падстанцыі ў пасёлку Ульянаўскай вобласці.

Губернатар Ульянаўскай вобласці Аляксей Русскіх прызнаў атаку на аб’ект і заявіў, што ў выніку ўдару ахвяр і пацярпелых «няма». Таксама ён сцвярджае, што электразабеспячэнне населеных пунктаў «ажыццяўляецца ў штатным рэжыме».

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка заявіў, што падстанцыя была атакаваная пасля частковага аднаўлення.

«Нагадаю, што гэта адзін з ключавых элементаў расійскай энергасістэмы», — напісаў Каваленка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках