Вайны проста не было б
15- Гары Каспараў
- 17.11.2025, 17:29
- 9,624
Як сіла Захаду магла спыніць Пуціна.
Назапашаны за дзесяцігоддзі досвед узаемадзеяння свабоднага свету з тэрарыстычнымі дыктатурамі паказвае: любая слабасць перад імі ў ста працэнтах выпадкаў прыводзіць да эскалацыі. Дэманстрацыя сілы на самых ранніх этапах амаль гарантавана прымушае дыктатараў адступіць.
Калі б Амерыка ад самага пачатку дала зразумець Крэмлю, што ніякага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну быць не можа — і што такая спроба прывядзе да неадкладнага адказу, — вайны проста не было б. Пуцін у той момант не адважыўся б уступаць у прамую канфрантацыю з НАТА.
Трусівае, ганебнае і амаральнае рашэнне Захаду не закрываць неба над Украінай стала для Пуціна сігналам, што можна ісці далей. Скажы тады Байдэн, што з'яўленне прынамсі аднаго расійскага самалёта ў небе Украіны будзе азначаць знішчэнне расійскіх аэрадромаў, — і ўсё б скончылася.
Разумеючы настроі ў Расіі ў той момант, можна ўпэўнена сказаць, што, пабачыўшы ў небе Украіны самалёты НАТА, расійскія пілоты туды проста не паляцелі б. Адно — беспакарана бамбіць Марыупаль і сховішчы з дзецьмі. Зусім іншая рэч — сустрэцца ў паветры з F-35, які зараз будзе цябе збіваць.
Сённяшняя эскалацыя — прамы вынік слабасці і імпатэнцыі Захаду. Нахабства Пуціна, ягоная адмова прыняць нават выгадныя для яго ўмовы Трампа — гэта вынік перакананасці, што Захад слабы, разгублены і ўсё адно прагнецца. Таго Захаду, які ўмеў ставіць на месца дыктатараў і тэрарыстаў, больш няма.
Гары Каспараў, Telegram