Раскрылася таямніца Маргарыты Сіманьян
11- Ілья Шэпелін
- 18.11.2025, 8:49
- 17,200
Сама надрукавала, сама купіла, сама падарыла.
Дзіўная справа, але сёння раскрылася ТАЯМНІЦА ТЫРАЖОЎ пісаніны расійскай прапагандысткі Маргарыты Сіманьян.
У канцы кастрычніка было абвешчана, што яе новы друкаваны твор стаў «кнігай месяца» ў «Читай-город», а агульны тыраж склаў 88 тыс. асобнікаў.
А сёння РИА Новости ўдакладнілі: 88 тысяч асобнікаў (атрымліваецца, роўна ўвесь тыраж) кнігі перададзены Россотрудничеству для распаўсюджвання за мяжой.

Як удакладняе агенцтва: кніжкі Сіманьян перадала Россотрудничеству сама Сіманьян).
Сама надрукавала, сама купіла, сама падарыла — вучыцеся ствараць бестсэлеры).
Ілья Шэпелін, Telegram