7 снежня 2025, Нядзеля, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты лічаць, што рэжым Лукашэнкі не ўтрымаецца пасля сыходу дыктатара

3
Эксперты лічаць, што рэжым Лукашэнкі не ўтрымаецца пасля сыходу дыктатара

Змены непазбежныя.

Падчас другой экспертнай дыскусіі, праведзенай паводле правіла Chatham House 14 кастрычніка, па пяць прадстаўнікоў беларускага і расійскага экспертнага асяроддзя разгледзелі сцэнарыі пасля сыходу Пуціна і Лукашэнкі. Падрабязнасці дыскусіі перадаў партал «Наша Меркаванне».

Адзін са сцэнарыяў — хаос і няздольнасць прадстаўнікоў рэжыму ўтрымаць уладу. Абмеркаванне паказала, што пэўныя перадумовы для хаатызацыі існуюць, асабліва ў Расіі. Гэты сцэнарый названы найбольш верагодным (40%), але адны эксперты лічаць, што хаос непазбежны хаця б кароткатэрмінова, іншыя — што ў любым выпадку сітуацыя дастаткова хутка перайдзе ў новы ўпарадкаваны стан.

На верагоднасць гэтага сцэнару ўплывае шэраг ключавых фактараў. Па-першае, час змены рэжымаў у Мінску і Маскве. Большасць сцэнароў зыходзіць з перадумовы адначасовага сыходу Лукашэнкі і Пуціна, што ў рэальнасці зусім не гарантавана. Больш за тое, значна больш верагодны неадначасовы транзіт. Калі Пуцін сыдзе раней, Беларусь можа атрымаць як шанец на ўмацаванне суверэнітэту, так і пагрозу больш грубага ўмяшання Крамля.

Па-другое, гэта вайна Расіі супраць Украіны. Эксперты ў сваіх дапушчэннях зыходзілі з таго, што вайна на момант транзіту яшчэ працягваецца. Калі ж уявіць паразу РФ або эскалацыю на новыя краіны, расклады могуць істотна змяніцца. Але пры зацяжной вайне на знясіленне Расія будзе падыходзіць да змены ўлады аслабленай. Для яе страта кантролю над Украінай азначае страту апошняга імперскага сімвала, а перамога Украіны становіцца каталізатарам глабальнага зруху. Калі Масква паспрабуе любой цаной узяць рэванш, але рэсурсы будуць на зыходзе, унутраны крах рэжыму найбольш верагодны. У цэлым, чым горш для Расіі скончыцца вайна, тым вышэй верагоднасць хаатычнага фіналу аўтарытарнай сістэмы. Эканамічны абвал у РФ адразу пацягне за сабой у прорву Беларусь. Пры такіх умовах па абедзвюх краінах пракацяцца сацыяльныя ўзрушэнні, рэзка ўзмоцніцца грамадскі запыт на альтэрнатыву. Раптоўна абуджанае грамадства, якое патрабуе зменаў, можа выйсці з-пад кантролю і стаць дадатковым фактарам хаатызацыі.

Не адкідаецца і магчымасць дэградацыі і «самараспаду» саміх сістэм без бачнага знешняга ўздзеяння, як гэта было ў познім СССР. У РФ, на думку экспертаў, ужо цяпер назіраецца крызіс лаяльнасці ў верхах, калі міністры і губернатары фармальна падтрымліваюць цэнтр, але загады выконваюць усё больш інэртна і рыхтуюць запасныя планы. І калі кіруючая вертыкаль пачынае гніць знутры, вонкавы фасад маналітнасці можа абрынуцца ў любы момант. Бунт Прыгожына ў 2023 годзе, калі армія практычна не ўмяшалася, паказаў, што нават элітныя вайсковыя структуры могуць адмовіцца абараняць рэжым. Падобныя працэсы могуць ісці і ў Беларусі, дзе эліты як такія знішчаныя. Але калі раптам частка наменклатуры дамовіцца паміж сабой, гэта як мінімум выкліча раскол (на нацыянальна арыентаваных супраць прарасійскіх), а то і прывядзе да канфлікту або дваўладдзя пасля Лукашэнкі.

Ні Лукашэнка, ні Пуцін не пакідаюць пасля сябе выразнай працэдуры перадачы ўлады. Ніякіх прыкмет арганізаванага транзіту (ці хаця б кандыдатаў) няма, асабліва ў Беларусі, дзе Лукашэнка «задушыў у зачатку» любы патэнцыял для самастойнай арганізацыі вертыкалі. У Расіі эліты сфармаваныя больш выразна — сілавікі, тэхнакраты, алігархі — але казаць пра іх кансалідацыю не выпадае. Да гэтага дадаецца наяўнасць рэгіянальных эліт і кланаў з уласнымі «кішэннымі» войскамі, асабліва на Каўказе. Фактарам дэстабілізацыі могуць стаць таксама дзясяткі тысяч ветэранаў, якія будуць вяртацца з вайны азлабленымі і без перспектыў. Усё гэта стварае глебу для хаосу, калі цэнтр аслабне. Смерць Пуціна ў такіх умовах можа стаць стартавым стрэлам: краіна рынецца ва ўнутраны перадзел і сепаратысцкі разброд. Для Беларусі сыход Пуціна пры жывым Лукашэнку таксама стане наймацнейшым стрэсам, аж да магчымога масавага вяртання часткі эміграцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках