Гісторыя з падзеннем расійскага Су-30СМ атрымала працяг
18- 18.11.2025, 21:15
- 47,696
На борце знаходзіўся ваенны злачынца.
Пры выкананні планавога вучэбна-трэніровачнага палёту 13 лістапада у Карэліі разбіўся знішчальнік Су-30СМ. Гісторыя з надзвычайным здарэннем з самалётам атрымала працяг.
Першапачаткова паведамлялася пра гібель двух пілотаў. Цяпер стала вядома, што адным з іх быў падпалкоўнік Кірыл Карцаў – вопытны ваенны лётчык, на рахунку якога больш за 500 баявых вылетаў, у тым ліку для абстрэлаў Украіны, піша «Дыялог».
«Падзенне баявога самалёта Масква называла “тэхнічнай няспраўнасцю”, але фактычна сітуацыя выглядае сумнеўна і падобная да заканамернага выніку сістэмных праблем з авіяцыяй. Су-30СМ — адна з галоўных машын расійскіх ВКС, а падобныя здарэнні сур’ёзна б’юць у тым ліку па рэпутацыі баявой авіяцыі РФ», — піша выданне.
Падпалкоўнік — надзвычай каштоўная фігура ў ваеннай авіяцыі як такая, і страта афіцэра такога ўзроўню для Расіі вельмі балючая, тым больш на фоне і без таго сур’ёзнага кадравага крызісу. Што менавіта стала прычынай крушэння, застаецца загадкай.
Адзін з двух мужчын, што “ўдала прызямліліся” ў Карэліі, аказаўся нейкі падпалкоўнік Кірыл Карцаў, зямля яму пухамhttps://t.co/nCz4KWOTQv https://t.co/Dv5Y1bStay https://t.co/0JpBF6uAH1 #ВКСРФ #стратняма #груз200 https://t.co/2JA5LR5aJU pic.twitter.com/0jjkkvb3WM
— Necro Mancer (@666_mancer) 17 лістапада 2025