Трамп заявіў пра гатоўнасць нанесці ўдары па Мексіцы
6- 18.11.2025, 12:57
- 2,640
Фота: Getty Images
Прэзідэнт ЗША заявіў, што незадаволены барацьбой Мехікі з наркакартэлямі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 17 лістапада заявіў, што гатовы нанесці ўдары па тэрыторыі Мексікі, калі гэта дапаможа спыніць наркатрафік. У размове з журналістамі ў Авальным кабінеце ён сказаў, што не супраць такіх аперацый.
Трамп падкрэсліў, што ЗША павінны «рабіць усё, каб спыніць наркотыкі». Ён удакладніў, што кантактуе з мексіканскімі чыноўнікамі, але незадаволены тым, як Мехіка змагаецца з картэлямі: «Яны ведаюць, як я на гэта гляджу».
Кіраўнік Белага дома прывёў прыклад нядаўніх аперацый на Карыбах і ў Ціхім акіяне. Паводле яго слоў, удары па марскіх маршрутах амаль перакрылі паток наркотыкаў па моры. Прэзідэнт сцвярджае, што кожная знішчаная лодка «ратавае 25 тыс. амерыканскіх жыццяў». Цяпер ён дапускае падобныя дзеянні на сушы.
«Я паглядзеў на Мехіка-Сіці… вялікія праблемы. Я не казаў, што ўжо гэта раблю, але я б з гонарам зрабіў, мы б выратавалі мільёны», — заявіў ён.
Як пісаў сайт Charter97.org, 14 лістапада прэзідэнт ЗША аддаў загад аб пачатку аперацыі супраць наркакартэляў у заходнім паўшар'і. Міністэрства вайны ўжо прыступіла да яе выканання.