7 снежня 2025, Нядзеля, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Болтан: Трамп паклаў зброю на стол перад Мадурам

9
Болтан: Трамп паклаў зброю на стол перад Мадурам
Джон Болтан

Перакід авіянясца USS Gerald R. Ford у Карыбскі басейн сведчыць пра падрыхтоўку да звяржэння дыктатара.

Былы дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джон Болтан заявіў, што адміністрацыя Дональда Трампа рыхтуецца да магчымых ваенных дзеянняў супраць Венесуэлы. У эфіры CNN ён адзначыў, што перакід авіянясца USS Gerald R. Ford у Карыбскі басейн сведчыць пра падрыхтоўку да звяржэння дыктатара Нікаласа Мадуры, перадае The Hill.

«Калі гаворка ідзе толькі пра незаконны гандаль наркотыкамі, гэта адно, але, здаецца, гаворка пра звяржэнне Мадуры. Навошта яшчэ перакідваць ударную групу авіянясца Gerald R. Ford з еўрапейскага тэатра ваенных дзеянняў у Карыбскі басейн?» — заявіў Болтан.

Акрамя таго, ён адзначыў, што Трамп «паклаў зброю на стол».

«Пытанне ў тым, ці збіраецца ён яе выкарыстоўваць ці не», — дадаў Болтан.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках