У паніцы з-за авіяносцаў ЗША Мадура заспяваў песню Ленана пра мір
15- 18.11.2025, 13:58
- 7,730
Венесуэльскі дыктатар баіцца звяржэння.
Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура успомніў песню брытанскага музыканта Джона Ленана Imagine падчас мітынгу ў Каракасе і праспяваў радок з яе.
«Рабіць усё дзеля міру... як там у Ленана», — заявіў кіраўнік.
Да гэтага ён казаў пра напружаныя адносіны з ЗША. Людзі, што сабраліся на мітынгу, падхапілі песню, склаўшы з пальцаў фігуру, што абазначае «мір».
«Хопіць бясконцых войнаў. Хопіць несправядлівых войнаў. Хопіць Лівіі. Хопіць Афганістана», — таксама сказаў Мадура падчас выступлення.
Нагадаем, ЗША пачалі маштабную аперацыю каля Венесуэлы для барацьбы з наркатрафікам. Разгорнута авіяносная ўдарная група, што можа сведчыць пра магчымую ваенную інтэрвенцыю.