7 снежня 2025, Нядзеля, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перавозчыкі анансавалі адкрыццё аўтобусных рэйсаў у Літву

2
Перавозчыкі анансавалі адкрыццё аўтобусных рэйсаў у Літву

Якую дату называюць.

Перавозчыкі анансавалі адкрыццё з 22 лістапада аўтобусных рэйсаў у напрамку Літвы, хоць мяжа пакуль застаецца закрытай. Пачаліся продажы білетаў на першыя з іх, піша сэрвіс «Атлас».

У прыватнасці, ужо можна набыць білеты на аўтобусы Мінск–Вільнюс, якія ідуць праз пункт пропуску «Беняконі», з адпраўленнем у 3.00 і 5.00. Першы выезд — 22 лістапада. Кошт білета — 185 рублёў. У зваротным кірунку гэтыя рэйсы выязджаюць у 11.35 і 15.10.

Акрамя таго, адкрыты продаж білетаў на рэйс Мінск–Вільнюс–Каўнас праз пункт пропуску «Каменны Лог», які выязджае з 23 лістапада. Адпраўленне з Мінска ў 4.00.

Нагадаем, раней стала вядома, што ўрад Літвы прыме рашэнне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю 19 лістапада. Ёсць верагоднасць, што пункты пропуску пачнуць працаваць да 30 лістапада.

Акрамя таго, беларускія і літоўскія памежнікі правялі ў пункце пропуску «Лаварышкес» («Котлаўка») сустрэчу, каб абмеркаваць «пытанні барацьбы з супрацьпраўнай дзейнасцю на мяжы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках