Украіна нанесла ўдар ракетамі ATACMS па ваенных аб'ектах на тэрыторыі РФ
7- 18.11.2025, 19:50
- 23,944
Ваеннае камандаванне Украіны падкрэсліла, што такая атака — знакавая падзея.
Украіна выкарыстала далёкабійныя ракеты ATACMS для ўдараў па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Расіі, паведаміў Генштаб ЗСУ ў Telegram.
- Збройныя Сілы Украіны паспяхова прымянілі тактычныя ракетныя комплексы ATACMS для нанясення прыцэльнага ўдару па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Расіі, — сказана ў паведамленні Генштаба ЗСУ.
Якія менавіта аб'екты атакавалі ўкраінскія абаронцы, — пакуль невядома.
Ваеннае камандаванне Украіны падкрэсліла, што такая атака — знакавая падзея, якая падкрэслівае адданасць краіны свайму суверэнітэту.
У Генштабе ЗСУ дадалі, што ўкраінцы застаюцца стойкімі і дэманструюць рашучасць, нягледзячы на пастаянныя выклікі расійскіх наступаў.
- Выкарыстанне далёкабійных сродкаў паражэння, у прыватнасці такіх, як ATACMS, будзе працягвацца, — адзначылі вайскоўцы.