7 снежня 2025, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы стратэгічны НПЗ у Краснадарскім краі РФ

1
Беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы стратэгічны НПЗ у Краснадарскім краі РФ

Завод забяспечвае палівам расійскую армію ва Украіне.

У ноч на 19 лістапада беспілотнікі зноў атакавалі Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі Расіі, які забяспечвае палівам расійскую акупацыйную армію ва Украіне. Пра гэта паведамілі расійскія Telegram-каналы.

Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+.

Паводле даных Telegram-каналаў, атака беспілотнікаў на стратэгічныя і вайсковыя аб’екты ў Краснадарскім краі пачалася адразу пасля поўначы. Да 02:30 у гэтым рэгіёне прагучала вялікая колькасць выбухаў.

Мясцовыя ўлады закрылі аэрапорты Краснадара і Геленджыка. Заяўляецца, што пад атаку трапіў Ільскі нафтаперапрацоўчы завод.

Раней ЗСУ ўжо некалькі разоў атакавалі Ільскі НПЗ, бо ён забяспечвае палівам і гаруча-змазачнымі матэрыяламі армію РФ. Гэта прадпрыемства размешчана ў пасёлку гарадскога тыпу Ільскі Северскага раёна, прыкладна ў 50 кіламетрах ад Краснадара.

На заводзе дзейнічае шэсць установак па перапрацоўцы нафты. Яго вытворчыя магутнасці — перапрацоўка каля 6,6 млн нафты ў год.

ЗСУ нанеслі ўдар па Ільскім НПЗ таксама ў ноч на 7 верасня бягучага года. Гэтую інфармацыю пацвердзілі Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ. Была знішчана ўстаноўка «ЕЛОУ-AT-6», якая праводзіць абязводжванне і абяссаліванне нафты, а потым яе перагонку на фракцыі для атрымання бензіну, дызельнага паліва і г. д.

Перад гэтым Ільскі нафтаперапрацоўчы завод украінскія БПЛА «наведалі» ў ноч на 1 верасня. Жыхары пгт. Ільскі чулі некалькі выбухаў у раёне нафтаперапрацоўчага завода, пасля ў Сеціве паказалі відэа пажараў на тэрыторыі прадпрыемства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках