7 снежня 2025, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «новых» пунктах пропуску на мяжы з Польшчай укараняюць новую сістэму ўезду

5
У «новых» пунктах пропуску на мяжы з Польшчай укараняюць новую сістэму ўезду

Беларусы скардзіліся, што яна стварае чэргі.

17 лістапада, адначасова з адкрыццём польскіх пунктаў пропуску «Баброўнікі» і «Кузніца» на мяжы з Беларуссю, там пачалі ўкараняць новую сістэму ўезду-выезду ў ЕС — EES, паведамілі у Пагранічнай службе Польшчы. У «Тэрэспалі» яна запрацавала 8 лістапада — падарожнікі скардзіліся, што з-за гэтага істотна павялічыўся час перасячэння мяжы і чэргі.

Сутнасць EES у тым, што ўсе, хто ўязджае ў Шэнгенскую зону, праходзяць біяметрычны кантроль: у падарожнікаў робяць фота твару і здымаюць адбіткі пальцаў. Гэтыя даныя заносяцца ў электронны профіль, куды аўтаматычна дадаюцца і ўсе іх перасячэнні мяжы — ўезды, выезды і магчымыя адмовы ва ўездзе.

Як тлумачаць польскія памежнікі, новая сістэма робіць праверкі дакладнейшымі і дазваляе лепш адсочваць, хто і на які тэрмін прыехаў. Яна датычыць усіх іншаземцаў з краін па-за ЕС, якія прыязджаюць максімум на 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду — незалежна ад таго, ці патрэбная ім віза, ці не. Для грамадзян ЕС і тых, хто карыстаецца правам свабоднага перамяшчэння, нічога не змяняецца.

Акрамя таго, паводле задумы, дзякуючы EES улады змогуць хутчэй вызначаць, ці легальна чалавек знаходзіцца ў краіне, і выяўляць тых, хто перавысіў дазволены тэрмін. Сістэма таксама павінна павысіць бяспеку знешніх межаў і знізіць рызыкі, звязаныя з махлярствам і падробленымі дакументамі.

На польска-беларускай мяжы сістэма EES запрацавала ў пункце пропуску «Тэрэспаль» на пачатку лістапада, і беларусы ў памежных чатах скардзіліся, што з-за яе чэргі павялічыліся, а кантроль стаў павольней: паводле сведак, польскія памежнікі цяпер скануюць далоні, пераправяраюць даныя і даўжэй уносяць інфармацыю.

Некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што палякі яшчэ толькі тэстуюць сістэму, аднак Пагранічная служба Польшчы пацвердзіла, што яна працуе ўжо не ў тэставым, а ў паўнавартасным рэжыме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках