7 снежня 2025, Нядзеля, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія заўважыла на Нарве расійскі катэр пад сцягам «Вагнера»

4
Эстонія заўважыла на Нарве расійскі катэр пад сцягам «Вагнера»

РФ учыніла правакацыю каля мяжы краіны НАТА.

У нядзелю, 2 лістапада, Міністэрства замежных спраў Эстоніі заявіла пра тое, што на рацэ Нарва заўважылі расійскі памежны катэр пад сцягам расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера».

Пра гэта МЗС Эстоніі напісала ў сацыяльнай сетцы X.

Міністэрства замежных спраў Эстоніі апублікавала фатаграфію і відэа, як расійскі памежны катэр пад сцягам «Вагнера» плыў па рацэ Нарва на мяжы Эстоніі і Ленінградскай вобласці РФ.

«Ці зноў «Вагнер» маршуюць на Маскву, ці на гэты раз яны пачынаюць з Санкт-Пецярбурга? Цяжка сказаць. З нашага пункту гледжання, здаецца, што яны [найміты «Вагнера»] анексавалі расійскую памежную службу. Хто ведае...», — напісалі ў МЗС краіны.

Эстонскае знешнепалітычнае ведамства звярнулася з запытам адносна гэтага інцыдэнту ў МЗС Расіі.

Прэм'ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал (Партыя рэформаў) пракаментаваў гэты інцыдэнт. У сваім допісе ў сацыяльных сетках ён напісаў: «Падобна, у Пуціна скончыліся ідэі — зноў кліча «Вагнера»?»

Паводле слоў міністра замежных спраў Маргуса Цахкна (Eesti 200), гэта відовішча пацвярджае факт, што «жалезная» сістэма Расіі дае трэшчыны пад уздзеяннем распачатай ёю агрэсіўнай вайны і працяглага ціску з боку Захаду.

«Мы таксама можам пацвердзіць, што каб расіяне ні спрабавалі ўчыніць на рацэ Нарва, усё гэта адбываецца пад нашым пільным наглядам», — адзначыў Цахкна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках