7 снежня 2025, Нядзеля, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А тараканаў калі?»

«А тараканаў калі?»

Брэстчанка распавяла, як за 10 хвілін аформіла рэгістрацыю ката.

Жыхарка Брэста распавяла, як у службе «Адно акно» зарэгістравала свайго ката. Гэта цяпер новае патрабаванне — усіх хатніх жывёл трэба ставіць на ўлік. Працэдура заняла ўсяго дзесяць хвілін: жанчыне выдалі «рэгістрацыйнае пасведчанне» і жэтон на ката. BGmedia нядаўна пісала пра новыя правілы ўтрымання жывёл.

Згодна з правіламі, у кватэры можна трымаць не больш за дзве жывёлы. За сабаку давядзецца плаціць — збор дададуць у камунальныя плацяжы. Каты пакуль жывуць бясплатна.

Гісторыя брэстчанкі выклікала бурнае абмеркаванне ў сеціве. Беларусы жартавалі пра мух, павукоў і моль, якія жывуць без рэгістрацыі: «А іх як легалізаваць?» — пыталіся каментатары. Іншыя цікавіліся: «Калі ў мяне два каты ў аднапакаёвай кватэры — паставяць на ўлік на пашырэнне жылплошчы?»

Спыталі і пра тараканаў: «Гэта хто ўвогуле — нелегальныя мігранты ці дармаеды?»

@primaskinbrest

бясплатная рэгістрацыя хатняга ката да 1 лістапада 2025 у РБ. выдаюць пасведчанне і жэтон з нумарам. працэдура доўжыцца 10 хвілін

♬ Пасол - З кінафільма «Іван Васільевіч мяняе прафесію» - Аляксандр Зацэпін

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках