ЗСУ прасунуліся ў Данецкай вобласці
7- 3.11.2025, 20:10
- 14,770
Вызвалена 188 км².
Штурмавыя падраздзяленні Сіл абароны Украіны на асобных участках Добрапольскага напрамку прасунуліся наперад, вызваліўшы 188 км² тэрыторыі. Акрамя таго, ад расійскіх ДРГ ачысцілі 248,7 км².
Пра гэта ў панядзелак, 3 лістапада, паведаміў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі у Telegram.
«Працягваю працу ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў паласе адказнасці 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ Узброеных Сіл Украіны. Ключавыя пытанні: забеспячэнне бяспекі лагістыкі, дзеянні штурмавых груп па выцісканні праціўніка з гарадской забудовы», — адзначыў Сырскі.
Ён таксама дадаў, што войскі ўзмацняюцца дадатковымі падраздзяленнямі, узбраеннем, тэхнікай, у тым ліку беспілотнымі сістэмамі.
«Павялічваем ціск на Добрапольскім выступе. Працягваем вызваленне і зачыстку тэрыторый, што прымушае ворага распыляць сілы і робіць немагчымай канцэнтрацыю асноўных намаганняў у раёне Пакроўска», — удакладніў ён.
За мінулыя суткі штурмавыя падраздзяленні на асобных напрамках Добрапольскага выступу прасунуліся наперад. Баявая праца па знішчэнні акупантаў працягваецца.
30 кастрычніка Сырскі паведамляў, што на гэтым участку ЗСУ прасунуліся на адлегласць ад 200 да 550 метраў.