7 снежня 2025, Нядзеля, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль падышоў да небяспечнай рысы

6
Крэмль падышоў да небяспечнай рысы

Колькі яшчэ аслабленая эканоміка Расіі вытрымае вайну супраць Украіны?

У 2025 годзе прыкметы аслаблення расійскай эканомікі становяцца ўсё больш відавочнымі. Высокая інфляцыя, дэфіцыт паліва і прадуктаў харчавання, падзенне даходаў ад нафты і вычарпанне Фонду нацыянальнага дабрабыту — усё гэта ставіць пад сумнеў здольнасць Пуціна працягваць ваенныя дзеянні супраць Украіны. Пра гэта кажуць эксперты Інстытута Гадсана у Вашынгтоне (пераклад — сайт Charter97.org).

Эканамісты Андэрс Аслунд і Уладзімір Лугоўскі лічаць, што Расія падышла да небяспечнай рысы. Паводле іх слоў, рэзервы краіны амаль вычарпаныя — з $200 млрд ліквідных актываў засталося толькі каля $35 млрд. Дэфіцыт бюджэту да канца 2025 года можа перавысіць $100 млрд, а інфляцыя ўжо дасягнула двухзначных паказнікаў.

Лугоўскі адзначыў, што Расія ўсё часцей вымушана імпартаваць паліва і скарачаць выплаты найманцам. Памер прэмій за ўдзел у вайне знізіўся з $35 тыс. да $10 тыс., што, на яго думку, сведчыць пра фінансавыя цяжкасці.

Аслунд дадаў, што Масква больш не спрабуе выйграць вайну, а імкнецца зацягнуць яе як мага даўжэй. Ваенныя выдаткі складаюць каля 8% ВУП, а павелічэнне ПДВ да 22% азначае, што цяпер насельніцтва наўпрост плаціць за вайну.

Эксперты лічаць, што санкцыі Захаду, асабліва ў нафтагазавым сектары, працягваюць падрываць эканоміку Крэмля. Аднак унутраныя пратэсты малаімаверныя з-за жорсткіх рэпрэсій і прапаганды.

На думку аналітыкаў, нават калі Расія не спыніць вайну ў бліжэйшы час, яе здольнасць эфектыўна яе весці хутка зніжаецца. «Цяпер самы час узмацніць ціск на эканоміку Расіі», — падсумаваў Лугоўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках