Байцы ГУР узялі пад кантроль астравы на тэрыторыі былога Кахоўскага вадасховішча
- 4.11.2025, 15:55
- 2,520
Падняты ўкраінскі сцяг.
Спецназаўцы Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны ўзялі пад кантроль астравы ў «шэрай зоне» на тэрыторыі былога Кахоўскага вадасховішча.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУР у аўторак, 4 лістапада.
Паспяховую разведвальна-дыверсійную аперацыю ажыццявілі байцы падраздзялення «Братэрства», што ўваходзіць у склад «Спецпадраздзялення Цімура».
У межах аперацыі ў раёне ўчастка «Вялікія Кучугуры», які знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад берагавой лініі, спецназаўцы ГУР выявілі і ліквідавалі дваіх расійскіх акупантаў.
Байцы «Братэрства» паднялі на тэрыторыі астравоў украінскі сцяг і ўзялі тэрыторыю пад кантроль, дадалі ў ГУР.