Беларуска паказала, як харчавалася на пяць рублёў за суткі
20- 5.11.2025, 8:42
- 5,698
Насычэнне двума сасіскамі.
Ці можна харчавацца ў Беларусі на пяць рублёў у дзень? Вядома, можна — калі вельмі хочацца, ці калі вас акружылі абставіны непераадольнай сілы, ці калі вы школьнік ва ўзросце 6–10 гадоў. Свой варыянт меню на сціплую суму нядаўна паказала ў TikTok беларуска — на фоне «ўзлёту» свайго відэа пра абед за рубель.
Гамяльчанка Ганна закупалася ў мясцовай краме «Два гуся» — узяла пакет аўсянкі за 45 капеек, дзве сасіскі за 67 капеек і локшыну за 85 капеек. У працэсе дабавіла яблык (52 капейкі), мармелад (39 капеек), сырок (69 капеек), малако (62 капейкі) і каву (45 капеек), а яшчэ бульбу (32 капейкі). Агульны чэк склаў 4,96 рубля.
Сняданак дзяўчыны складаўся з аўсянкі, кавы і сырка. Абед — сасіска з пюрэ. Перакус — яблык і жувальны мармелад. На вячэру была локшына з сасіскай.
@anechkka_aa Харчуюся цэлы дзень на 5 р або 1,69 $!🫢
♬ Funky Lo-fi Vides (P-funk Jazz) - Gazelle
Ролік пра пяцірублёвае меню амаль за тыдзень паглядзелі каля 57 тысяч разоў, пакінулі некалькі дзясяткаў каментарыяў, сярод іх папулярныя такія:
«Для адной нармальна, бюджэтна, не спрачаюся. А калі сям’я, то гэта не вельмі, я лічу…»
«Ёсць адчуванне, што выгадней было ўзяць звычайную, вялікую пачку аўсянкі за 90 капеек, чым адзін пакецік за 45».
«Адзін дзень можна, а пастаянна — страўнік дзякуй не скажа».
«Нядрэнна і бюджэтна».