7 снежня 2025, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка прызнаў, што ў яго ўсё перастае працаваць»

25
«Лукашэнка прызнаў, што ў яго ўсё перастае працаваць»

Сістэма дала глабальны збой.

Усё часцей з'яўляецца інфармацыя пра тое, што прыхільнікаў Лукашэнкі судзяць па «палітычных» артыкулах, піша ў артыкуле для «Радыё Свабода» палітолаг Валер Карбалевіч:

«Вось апошні прыклад: Іван Юрскі з Нарачы, перакананы прыхільнік беларускай улады і «рускага міру», асуджаны за «распальванне варожасці».

Гэта пацвярджае вядомую заканамернасць: любая дыктатура пажырае сваіх адэптаў».

Палітолаг адзначае, што Беларусь знаходзіцца на этапе пераходу ад аўтарытарнага рэжыму да таталітарнага, але ў Лукашэнкі ўзніклі сур'ёзныя праблемы з яго «мадэллю»:

«Адно з адрозненняў заключаецца ў тым, што ў аўтарытарнай сістэме, як правіла, пераважае логіка палітычнай дэмабілізацыі. Рэжым абапіраецца на апатыю, дэпалітызацыю і апалітычнасць большасці грамадзян.

А пры таталітарызме, наадварот, працуе механізм мабілізацыі, тут нельга стаяць убаку, гуляць у абыякавасць — патрэбная дэманстратыўная лаяльнасць…

Аднак праблема цяперашняй улады ў тым, што ў нас таталітарная дзяржава, а не таталітарнае грамадства. Толькі ў сістэме адукацыі мабілізацыйны працэс ідзе больш-менш паспяхова, рэалізуецца план ператварэння школаў у ваенна-патрыятычныя клубы. Аднак вялікае пытанне, ці паспея існая сістэма завяршыць сваю працу да моманту сыходу Лукашэнкі…

Нядаўняя сустрэча ў Віцебску паказала, што сістэма паступова перастае працаваць. Сам Лукашэнка гэта, па сутнасці, прызнаў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках