7 снежня 2025, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Святло пагасне і ў Маскве»

«Святло пагасне і ў Маскве»

Эксперт патлумачыў тактыку ўдараў Сіл абароны Украіны па Расіі.

Сілы абароны спрабуюць адрэзаць Маскву ад крыніц электразабеспячэння, наносячы ўдары беспілотнікамі. Пра гэта ў эфіры «Radio NV» расказаў ваенны аглядальнік Дзяніс Паповіч.

«Па Уладзіміру — вядзецца праца па адразанні Масквы ад магутнасцей каскаду ГЭС на Волзе. А Масква была вельмі сур'ёзна забяспечана энергіяй па некалькіх лініях. Гэта яшчэ савецкая схема. Сталіца павінна была быць забяспечана электраэнергіяй з некалькіх крыніц. Цяпер адбываецца адразанне Масквы ад гэтых крыніц. І потым мы ўбачым, калі святло пагасне і ў Маскве», — сказаў Паповіч.

Ён дадаў, што ноччу таксама была атака і па горадзе Арле. Паводле слоў аглядальніка, у гэтым выпадку, відаць, атака была нанесеная ракетай, а не беспілотнікам.

«Там быў чутны гук рэактыўнага рухавіка і істотны выбух. Нават скардзіліся, што на небе з'явіўся такі аранжавы адрэзак», — дадаў Паповіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках