Беларусаў чакае туман
1- 5.11.2025, 18:14
- 1,582
Прагноз надвор'я на заўтра.
У чацвер, 6 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна без ападкаў, толькі месцамі на поўначы краіны раніцай і ўдзень пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Чакаецца паўднёва-заходні вецер — ад слабага да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1–7 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12 градусаў.
У пятніцу, 7 лістапада, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд. Тэрмометры ўдзень пакажуць 8–13 градусаў цяпла.