7 снежня 2025, Нядзеля, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даручыў пачаць падрыхтоўку да аднаўлення ядзерных выпрабаванняў

21
Пуцін даручыў пачаць падрыхтоўку да аднаўлення ядзерных выпрабаванняў

Першымі пасля 35-гадовага перапынку.

Пуцін даручыў МЗС, Мінабароны, спецслужбам і грамадзянскім ведамствам падрыхтаваць прапановы аб магчымасці падрыхтоўкі да ядзерных выпрабаванняў — першых пасля 35-гадовага перапынку. Ён зрабіў такую заяву падчас аператыўнай нарады з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі ў Крамлі.

Ведамствам даручана «збраць дадатковую інфармацыю па гэтым пытанні, правесці яе аналіз на пляцоўцы Савета бяспекі і ўнесці ўзгодненыя прапановы аб магчымым пачатку працы па падрыхтоўцы да выпрабаванняў ядзернай зброі», — сказаў Пуцін.

Чальцы Савета бяспекі ў якасці абгрунтавання такога кроку назвалі распараджэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Пентагону аб аднаўленні ядзерных выпрабаванняў. На мінулым тыдні кіраўнік Белага дома заявіў, што ЗША збіраюцца правесці «нейкія выпрабаванні», не ўдакладніўшы, аднак, ці ідзе гаворка пра падземныя выбухі, якія мелі месца ў часы халоднай вайны.

Як пісаў сайт Charter97.org, ЗША рыхтуюцца выпрабаваць балістычную ракету Minuteman III. Яна здольная несці ядзерны зарад і складае аснову стратэгічнага стрымлівання ЗША.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках