7 снежня 2025, Нядзеля, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць выйграць, дапамагаючы Украіне

1
ЗША могуць выйграць, дапамагаючы Украіне

Падтрымка Кіева — узаемавыгаднае партнёрства.

Калі амерыканскія падаткаплатнікі пытаюцца, навошта Вашынгтону падтрымліваць Кіеў, адказ можна знайсці ў гісторыі «Укрнафты». Нацыяналізаваная ў 2022 годзе пасля арышту алігарха Ігара Каламойскага кампанія за два гады ператварылася са стратнага гіганта з $10 млн на рахунку і мільярднымі даўгамі ў прыбытковы бізнес заходняга ўзору, піша CEPA (пераклад — сайт Charter97.org).

Пад кіраўніцтвам новага гендырэктара Сяргея Кацельскага кампанія пазбавілася ад карупцыйных схем, перайшла на электронныя тэндэры і ўвяла незалежную раду дырэктараў на чале з канадцам Данканам Найтынгейлам. За 2023 год «Укрнафта» атрымала 14,1 млрд грыўняў ($335 млн) прыбытку, а ў першай палове 2024-га — ужо звыш 20 млрд. Падаткі і дывідэнды склалі $375 млн — больш, чым за папярэднія дзесяць гадоў разам узятыя.

Кампанія павялічыла аб'ёмы бурэння — з 1–2 свідравін на год да дзевяці, а да 2025 года плануе 50. Сеткі аўтазаправачных станцый павялічылі продажы на 20%, нягледзячы на агульнае падзенне рынку. «Укрнафта» інвестуе $1 млрд у развіццё газавых, сонечных і ветравых праектаў магутнасцю 1 ГВт і атрымала €80 млн крэдыту ад ЕБРР.

Гэты поспех — не проста ўкраінская гісторыя. Гэта сведчанне таго, што рэформы і заходнія стандарты кіравання прыносяць прыбытак і робяць Украіну прывабнай для амерыканскіх інвестыцый.

ЗША ўжо падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі і карысных выкапняў, якое прадугледжвае доступ амерыканскіх кампаній да ўкраінскіх рэсурсаў. Такі падыход ператварае падтрымку Кіева з «дапамогі» ва ўзаемавыгаднае партнёрства. Калі Украіна дасягне такіх жа поспехаў у іншых сектарах, ЗША атрымаюць надзейнага эканамічнага партнёра, а не залежнага атрымальніка дапамогі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках