Беспілотнікі ўдарылі па НПЗ «Лукойла» ў Валгаградзе
2- 6.11.2025, 8:14
- 10,748
А расійская СПА трапіла ў мнагапавярхоўку.
У ноч на 6 лістапада ўдарныя беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «ЛУКОЙЛ-Волгограднефтепереработка», размешчаны ў расійскім горадзе Валгаград.
«Пападанне па НПЗ», — гаворыцца ў подпісе да відэа, на якім зафіксаваны момант траплення па заводзе, апублікаванае тэлеграм-каналам «Supernova+».

Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў пацвердзіў атаку БПЛА на прадпрыемства.
«У шэрагу раёнаў Валгаграда фіксуюцца пашкоджанні ашклення ў жылых дамах і ў аўтатранспартных сродках. У выніку падзення абломкаў узнікла ўзгаранне на тэрыторыі прамысловай зоны ў Краснаармейскім раёне», — адзначыў Бачараў.
У той жа час у сетцы сцвярджаюць, што ў мнагапавярхоўку ў Валгаградзе трапіла ракета ад расійскай сістэмы СПА «Панцыр».