Партызаны праніклі на стратэгічную нафтабазу РФ каля Арла
1- 6.11.2025, 10:55
- 3,154
Яна пастаўляе паліва на два напрамкі фронту.
Агенты «АТЕШ» правялі разведку стратэгічнай нафтабазы ў Арлоўскай вобласці, якая забяспечвае расійскіх акупантаў на Харкаўскім і Курскім напрамках фронту.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал партызанскага руху «АТЕШ».
«Нашы агенты завяршылі разведку ключавой нафтабазы ў раёне Арла — важнага лагістычнага вузла ў сістэме забеспячэння акупацыйных войскаў», — паведамілі ў «АТЕШ».

Як адзначылі партызаны, праз гэты аб’ект праходзіць да 40% паліва для варожых груповак на Харкаўскім і Курскім напрамках.

Паводле інфармацыі агентаў, акупанты спрабуюць абараніць аб’ект, нацягваючы спецыяльныя сеткі супраць дронаў над рэзервуарамі.
«Але гэтыя меры перасцярогі бескарысныя — мы ўжо атрымалі дакладныя каардынаты ўсіх ключавых аб’ектаў і схемы іх размяшчэння», — падкрэслілі ў руху.
Аб’ект ахоўваецца некалькімі кольцамі бяспекі, уключаючы патрулі і супрацоўнікаў ФСБ, але, паводле слоў крыніц «АТЕШ», гэтая сістэма ўразлівая.

У сетцы заяўляюць, што маюць інфарматараў як уздоўж перыметра, так і ўнутры службаў аб’екта — у прыватнасці, звесткі пра графікі паставак, уразлівыя месцы і рэжым працы аховы.
Уся сабраная інфармацыя, паведамляюць у «АТЕШ», перададзеная Сілам абароны Украіны. У сетцы падкрэслілі, што кожны такі лагістычны вузел з’яўляецца патэнцыйнай мішэнню для прыцэльных удараў.