7 снежня 2025, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку паражана база захоўвання расійскіх «шахедаў»

1
У Данецку паражана база захоўвання расійскіх «шахедаў»
Фота: скрыншот відэа

База знаходзілася ў раёне Данецкага аэрапорта.

Украінскія вайскоўцы атаквалі базу захоўвання, камплектавання і запуску «шахедаў» у часова акупаваным Данецку.

Пра гэта паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Броўдзі (Мадзяр), інфармуе Цензор.НЕТ.

Паводле слоў Мадзяра, база знаходзілася ў раёне Данецкага аэрапорта.

Падрабязнасці

«Сумесная аперацыя ССО, РВіА і брыгаднай разведкі 414 обр СБС Птушкі Мадзяра.

Распрацоўка гэтай складанай мэты ператварылася ў шматмесячную карпатлівую разведвальную аперацыю, сабраную з дробных пазлаў; уначы гэта было рэалізавана адпаведнымі сродкамі паражэння ССО і РВіА Сіл абароны Украіны», — распавёў камандуючы.

Выбухі ў акупаваным Данецку

У сеціве паведамлялі, што ўвечары, 5 лістапада, у Данецку прагучалі гучныя выбухі.

Выбухі чуліся ў Куйбышаўскім і Кастрычніцкім раёнах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках