Беларусаў чакае міні-адпачынак
1- 6.11.2025, 18:04
- 1,062
Тры выхадныя дні.
Ужо заўтра беларусаў чакае некалькі выхадных дзён. Беларусы не будуць працаваць з пятніцы па нядзелю: 7, 8 і 9 лістапада. Сёмага лістапада ў Беларусі афіцыйны выхадны, адпрацоўваць яго ў іншы дзень не трэба.
Дарэчы, у снежні выхадныя будуць даўжэйшыя — чатыры дні запар: з 25 па 28 снежня. Праўда, перад гэтым давядзецца папрацаваць шэсць дзён — рабочая пятніца 26 снежня пераносіцца на суботу 20 снежня.
Канун Новага года — 31 снежня — афіцыйным выхадным, дарэчы, не з'яўляецца, а вось 2026 год пачнецца адразу з чатырох выхадных — з 1 па 4 студзеня.