Лукашэнка заклікаў беларусаў даць яму эканоміку, дарогі, малако і мяса
27- 6.11.2025, 19:15
- 23,038
Дыктатар звярнуўся да грамадзян са дзіўнай просьбай.
Жыхарам Беларусі неабходна «даць эканоміку» дзяржаве, а пытанні бяспекі застануцца за дыктатарам. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
«Я заўсёды ў вас прасіў адно: дайце мне эканоміку. Дайце мне масты, дарогі, малако, мяса і іншае. А ваенныя пытанні — за мной, бяспека — мае пытанні. Я буду іх вырашаць, я ведаю, як іх вырашаць. Пакуль больш-менш нешта атрымліваецца», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, жыхарам краіны трэба «наладзіцца на добрую працу».
«Памятайце, што тое, што не зрабілі вы, ніхто не зробіць», — сказаў узурпатар.