7 снежня 2025, Нядзеля, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Індыя практычна перастала купляць нафту ў Расіі

1
Трамп: Індыя практычна перастала купляць нафту ў Расіі

Прэзідэнт ЗША таксама абвясціў пра візіт у Індыю.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сцвярджае, што прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі «практычна перастаў» закупляць расійскую нафту. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт заявіў падчас брыфінгу з журналістамі, трансляцыя якога вялася на YouTube-канале Белага дома.

На пытанне журналіста пра перамовы з індыйскім прэм’ерам Трамп адказаў, што яны праходзяць добра. «Модзі перастаў... практычна перастаў купляць нафту ў Расіі. Ён мой сябра, і мы размаўляем. І ён хоча, каб я прыехаў (у Індыю.— Заўв.). Мы гэта абмяркуем, я паеду туды»,— сказаў прэзідэнт ЗША.

У канцы кастрычніка агенцтва Reuters паведаміла, што па выніках перамоў Індыі і ЗША індыйскія НПЗ скарацілі імпарт нафты з Расіі на 50%. Прадстаўнікі нафтааперапрацоўчых кампаній сцвярджаюць, што плануюць толькі скараціць закупкі расійскай сыравіны, але не адмаўляцца ад іх поўнасцю. 17 кастрычніка два індыйскія НПЗ упершыню набылі 4 млн барэляў гаянскай сырой нафты ў амерыканскай кампаніі ExxonMobil.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках