Іспанскі сорам перад людзьмі з іншых краін
45- 7.11.2025, 16:03
- 22,994
Беларусы абмеркавалі, ці з’яўляецца для іх святам 7 лістапада.
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — афіцыйнае дзяржаўнае свята і выхадны ў Беларусі. Пра стаўленне да гэтай даты юрыстка Анастасія пацікавілася ў карыстальнікаў у Threads. Пад пастом амаль 250 адказаў — і большасць каментатараў адзінадушныя.
— Як ставіцеся да «свята» (пунктуацыя аўтара. — Заўв. рэд.) 7 лістапада? Лічыце, нармальна, што яно ў Беларусі захавалася? — спытала Анастасія 5 лістапада.
Яе пост паглядзелі больш за 22 тысячы разоў, ён сабраў 250 каментароў. Большасць карыстальнікаў адзінадушная: добра, што ёсць выхадны, але дату яны не святкуюць.
«Прычыны святкаваць гэтую дату не бачу, але за лішні выхадны дзякуй».
«З гістарычнага пункту гледжання святкаваць рэвалюцыю ў суседняй дзяржаве — гэта глупства. Але з другога боку, хто ў цвярозым розуме адмовіцца ад афіцыйнага выходнага дня?»
«Менавіта — „свята“. І іспанскі сорам перад людзьмі з іншых краін са спробамі патлумачыць, што ніяк не магу на гэта паўплываць. Проста жыву сваім жыццём максімальна адстранёна».
«Лепш бы Дзяды вярнулі».
«Велікодны панядзелак лепш зрабіць выходным».
«Гэта важнае свята, называецца «дзень закрыцця дачнага сезона». Апошнія выходныя з масавай вылазкай на дачы».
«Трэба проста перайменаваць».
«Калі там зверху лічаць, што нейкі дзень — свята і яго трэба зрабіць выхадным, я чую толькі заканчэнне фразы. І ўсё, радуюся».
«Гэта проста выхадны. Але дзіўна, што ў РФ, якую наўпрост тычацца падзеі гэтага дня, не святкуюць. А Беларусь адзначае. Але паколькі ў нас і так мала святочных выходных, то хоць такі дадатковы».
«Не магу зразумець, чым перашкаджае гэтае свята. Калі чалавек хоча негатыўна ўспрымаць ход гісторыі, ён шукае ўсё, каб гэта пацвердзіць. Калі чалавек задаволены жыццём, то з удзячнасцю будзе ставіцца да ўсіх этапаў гісторыі сваёй краіны. Тут чыста філасофскі падыход. Пра тое, што і як было зроблена 108 гадоў таму, не нам судзіць».
Нагадаем, на дадзены момант Беларусь — адзіная краіна, у якой на афіцыйным узроўні адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У суседняй Расіі гэтае свята перастала быць дзяржаўным яшчэ ў 2005 годзе.