7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы наступаюць доўгія выходныя

У Польшчы наступаюць доўгія выходныя

Беларусам на нататку.

З 8 па 11 лістапада ў Польшчы доўгія выходныя. 11 лістапада, у аўторак, краіна святкуе Дзень незалежнасці. А 10 лістапада, у панядзелак, многія возьмуць выходны ў залік Дня ўсіх святых, які выпаў на суботу, 1 лістапада, піша Most .

Усе дзяржаўныя органы, уключаючы мясцовыя адміністрацыі, падатковыя інспекцыі і сацстрах, будуць зачыненыя 10 і 11 лістапада. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр.

А вось у гандлі пераносу дзён не будзе. Крамы (акрамя тых, што адкрытыя ў нягандлёвыя нядзелі) будуць зачыненыя толькі 9 і 11 лістапада, а 8-га і 10-га будуць працаваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках