7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыянеры Tesla згадзіліся заплаціць Ілону Маску трыльён долараў

3
Акцыянеры Tesla згадзіліся заплаціць Ілону Маску трыльён долараў

З умовай дасягнення кампаніяй некалькіх мэтаў.

Акцыянеры Tesla ў чацвер зацвердзілі маштабны пакет кампенсацый для гендырэктара Ілона Маска, які можа зрабіць яго першым у свеце ўладальнікам стану ў трыльён долараў. План прадугледжвае выдачу акцый амаль на $1 трлн пры ўмове, што Маск дасягне шэрагу амбіцыйных фінансавых і тэхналагічных мэтаў у найбліжэйшае дзесяцігоддзе, піша The New York Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Пакет уключае 12 этапаў і патрабуе павелічэння рыначнай капіталізацыі Tesla з цяперашніх $1,4 трлн да $8,5 трлн, а таксама выканання ключавых праектаў, такіх як продаж аднаго мільёна чалавекападобных робатаў і атрымання 10 млн падпісак на праграмнае забеспячэнне для аўтаномнага кіравання.

Кіраўніцтва Tesla і шэраг буйных інвестараў падтрымалі план, назваўшы яго стымулам для далейшага развіцця кампаніі. Савет па кіраванні пенсійным фондам Фларыды заявіў, што маштаб узнагароды адпавядае «амбіцыям, якія гістарычна вызначалі траекторыю Tesla».

Аднак шэраг буйных дзяржаўных інвестараў у Нью-Ёрку і Каліфорніі выступілі супраць пагаднення. Паводле слоў дзяржаўнага кантралёра штата Нью-Ёрк Томаса Дынаполі, пакет стварае «некіруемую канцэнтрацыю ўлады» ў руках аднаго чалавека. Нарвежскі суверэнны фонд Norges Bank Investment Management таксама прагаласаваў супраць, выказаўшы занепакоенасць залежнасцю кампаніі ад аднаго кіраўніка.

Тым часам Маск захаваў падтрымку значнай часткі дробных акцыянераў, нягледзячы на падзенне прыбытку Tesla і яго палітычную актыўнасць у падтрымку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Маск валодае каля 15% акцый кампаніі і мог галасаваць па плане, пры выкананні ўмоваў яго доля можа вырасці амаль да 29%.

Супраціўнікі пакета папярэджваюць, што яго прыняцце ўзмацняе сацыяльную напружанасць на фоне росту разрыву паміж даходамі багатых і звычайных работнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках