Трамп зрабіў новы прагноз адносна тэрмінаў завяршэння войнаў РФ ва Украіне
4- 8.11.2025, 6:00
- 6,112
Прэзідэнт ЗША лічыць, што вайна завершыцца «ў не надта аддаленай будучыні».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрагназаваў тэрміны завяршэння вайны РФ ва Украіне.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што баявыя дзеянні скончацца ў недалёкай будучыні. Ён адзначыў, што «часам даводзіцца змагацца крыху даўжэй», але выказаў упэўненасць, што вайна будзе спыненая.
«Думаю, мы згодныя з тым, што вайна скончыцца ў не надта аддаленай будучыні», — сказаў Трамп.