7 снежня 2025, Нядзеля, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хвалебныя прамовы кіраўнікоў Казахстана і Узбекістана ў адрас Трампа выклікалі істэрыку ў Расіі

17
Хвалебныя прамовы кіраўнікоў Казахстана і Узбекістана ў адрас Трампа выклікалі істэрыку ў Расіі
Касым-Жамарт Такаеў і Шаўкат Мірзіёеў
Фота: Forbes.kz

Z-прапагандысты раздражнёныя дыстанцыяваннем краін СНД ад Крамля.

Хвалебныя прамовы кіраўнікоў Казахстана і Узбекістана Касым-Жамарта Такаева і Шаўката Мірзіёева ў адрас прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — атракцыён ліпкай ліслівасці. Такую рэакцыю выступы кіраўнікоў краін СНД у Белым доме выклікалі ў расійскага «вайсковага карэспандэнта» Аляксандра Коца, сваім меркаваннем прапагандыст падзяліўся ў Telegram.

Як паведамлялася раней, падчас сустрэчы з Трампам Такаеў па-англійску заявіў, што амерыканскі лідар з’яўляецца вялікім дзяржаўным дзеячом, пасланым зверху, каб вярнуць здаровы сэнс у палітыку ЗША. Ён таксама выказаў упэўненасць, што дзейнасць Трампа вяртае ў палітыку здаровы сэнс і традыцыйныя каштоўнасці. У сваю чаргу Мірзіёеў назваў Трампа прэзідэнтам міру, які спыніў восем войнаў.

На думку «вайсковага карэспандэнта» Коца, такія заявы Такаеў і Мірзіёеў маглі зрабіць з-за «ветру санкцый», які прымусіў іх павярнуцца да Захаду. «Кіраўнікі Узбекістана і Казахстана у прыпрыжку паскакалі да заакіянскага белага гаспадара. Пры тым зрабілі гэта ў найлепшых традыцыях лімітрофаў, што вырашылі змяніць гаспадара», — жорстка выказаўся Коц. Ён дапусціў, што словы Такаева і Мірзіёева сведчаць, што яны вырашылі прадэманстраваць сваю «незалежнасць ад рускага Вялікага Брата».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках