7 снежня 2025, Нядзеля, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым адмовіўся часова адкрыць пункт пропуску «Беняконы»

7
Рэжым адмовіўся часова адкрыць пункт пропуску «Беняконы»

У Беларусі затрымаліся каля 5 тысяч літоўскіх цягачоў і паўпрычэпаў.

Пункт пропуску «Шальчынінкай» (з беларускага боку — «Беняконы») застаецца закрытым, паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Літвы Ігнас Дабравольскас. Беларусь у пятніцу ўвечары адмовілася часова яго адкрыць, паведамляе LRT.

Пункт пропуску «Шальчынінкай» застаецца закрытым, але ўрад працягвае шукаць магчымасці дапамагчы літоўскім перавозчыкам вярнуць сваю маёмасць. «Літва заклікае сваіх перавозчыкаў збіраць інфармацыю пра панесеныя страты, якія, ацаніўшы юрыдычныя магчымасці, можна было б спагнаць з Беларусі або яе кіраванай маёмасці», — адзначыў Дабравольскас.

Паводле слоў Дабравольскаса, улады Беларусі і далей ствараюць штучныя перашкоды літоўскім і еўрапейскім кампаніям для вяртання сваёй маёмасці — грузавога транспарту з тэрыторыі Беларусі. «Пункты пропуску былі закрытыя ў адказ на гібрыдную атаку супраць Літвы, з-за якой узнікла пагроза грамадзянскай авіяцыі, былі закранутыя некалькі дзясяткаў рэгулярных рэйсаў і пацярпелі некалькі дзясяткаў тысяч пасажыраў», — пракаментаваў ён.

У Беларусі затрымаліся каля 5 тысяч літоўскіх цягачоў і паўпрычэпаў, а Мінск забараняе іх рух па краіне. Літва выказвала надзею, што пункт «Шальчынінкай» («Беняконы»), нягледзячы на закрытую да 30 лістапада мяжу, часова будзе адкрыты для праезду фураў, але ў чацвер прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў заявіў, што Беларусь адмаўляецца гэта рабіць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках