7 снежня 2025, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спецназ знішчыў пускавую ўстаноўку С-400 і склад боепрыпасаў РФ у Крыме

2
Украінскі спецназ знішчыў пускавую ўстаноўку С-400 і склад боепрыпасаў РФ у Крыме

Зухвалая атака.

Сілы спецыяльных аперацый правялі паспяховую аперацыю на часова акупаваным Крымскім паўвостраве, у выніку якой знішчаныя расійская пускавая ўстаноўка С-400 «Трыумф» і вялікі склад боепрыпасаў 18-й арміі РФ.

Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый Украіны.

Паводле даных ССА, разведчыкі Руху супраціву атрымалі дакладную інфармацыю пра месцазнаходжанне варожага арсенала ў вёсцы Удачнае паблізу Сімферопаля. Далейшая разведка пацвердзіла наяўнасць вялікай колькасці боепрыпасаў, пасля чаго аб'ект быў знішчаны дронамі ў ноч на 6 кастрычніка 2025 года.

У той жа дзень падраздзяленні ССА вывелі з ладу пускавую ўстаноўку мабільнага зенітна-ракетнага комплексу С-400 «Трыумф», размешчаную ў вёсцы Уютнае паблізу Еўпаторыі.

Гэты комплекс вораг выкарыстоўваў не толькі для прыкрыцця акупацыйных сіл, але і для ўдараў па тэрыторыі Украіны.

Як адзначаюць у ССА, фінальная фаза спецдзеянняў адбылася яшчэ 6 кастрычніка, аднак інфармацыю пра яе не абнародавалі з меркаванняў аператыўнай бяспекі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках