7 снежня 2025, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі адмянілі выступленне опернага спявака-пуцініста

4
У Італіі адмянілі выступленне опернага спявака-пуцініста
Ільдар Абдразакоў

Ільдар Абдразакоў — давераная асоба расійскага дыктатара.

У італьянскім Teatro Filarmonico ў Вероне адмянілі выступленне расійскага баса Ільдара Абдразакова пасля таго, як фонд амфітэатра выступіў супраць яго як прыхільніка расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша ANSA.

Абдразакоў не будзе выконваць сваю партыю ў оперы «Дон Жуан», якая была запланаваная з 18 па 25 студзеня 2025 года.

Гэта стала адказам амфітэатра на пратэсты супраць выступлення расійскага баса, якога лічаць блізкім да пазіцый Пуціна.

У 2024 годзе Абдразакоў стаў даверанай асобай Пуціна на выбарах прэзідэнта, мастацкім кіраўніком тэатра ў анексаваным Севастопалі і членам Савета па культуры пры прэзідэнце РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках