7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў занерваваўся з-за рашэння Трампа аб аднаўленні ядзерных выпрабаванняў

15
Лаўроў занерваваўся з-за рашэння Трампа аб аднаўленні ядзерных выпрабаванняў

Маскву пакінулі без тлумачэнняў.

У Маскве заявілі, што яшчэ не атрымлівалі тлумачэнняў адносна заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб аднаўленні Злучанымі Штатамі ядзерных выпрабаванняў.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», такі каментар міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова прыводзіць ТАСС.

Лаўроў заявіў, што Масква пакуль не атрымлівала ад ЗША ніякіх тлумачэнняў па дыпламатычных каналах наконт таго, што меў на ўвазе Трамп, калі сказаў пра аднаўленне ядзерных выпрабаванняў.

«Незразумела, ці ішла гаворка пра выпрабаванні носьбітаў ядзернай зброі, пра правядзенне так званых падкрытычных выпрабаванняў. Ці ж Дональд Трамп сапраўды гаварыў пра намер Вашынгтона аднавіць натурныя ядзерныя выпрабаванні», – сказаў Сяргей Лаўроў.

«Каментары прадстаўнікоў Вашынгтона, якія трапляюць у публічную прастору, сведчаць хутчэй пра тое, што адзінага разумення таго, што меў на ўвазе прэзідэнт ЗША, у іх няма», – дадаў кіраўнік МЗС РФ.

Нагадаем, Дональд Трамп даручыў Пентагону неадкладна аднавіць правядзенне выпрабаванняў ядзернай зброі пасля заяў кіраўніка РФ пра выпрабаванні крылатай ракеты «Буревестник» з ядзернай энергетычнай устаноўкай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках