Вова, не балуйся
- Іван Якавіна
- 9.11.2025, 10:37
- 11,186
«Ватныя» прапагандысты прыкметна напружыліся.
Ватныя тэлеграм-каналы прыкметна напружыліся: над Чорным морам упершыню за доўгі час з’явіўся амерыканскі самалёт-выведнік. У мінулым, пры Байдэне, пасля яго з’яўлення наносіліся масіраваныя ўдары крылатымі ракетамі па расійскіх аб’ектах у Крыме. Гэты самалёт «здымаў» для Украіны ўсю сістэму ППА паўвострава, вызначаў, дзе якія самалёты стаяць, дзе якія караблі і радары. Ну, а потым па ўсім гэтым барахле прыляталі «Сторм Шэдаў» або «Скальпы».
Цяпер часы іншыя, Трамп з Пуціным пакуль не хочуць ваеваць наўпрост, таму я асабіста не вельмі веру ў хуткі ракетны ўдар па Крыму. Хутчэй, амерыканцы даюць зразумець: Вова, мы за табой сочым, ты там у нас асабліва не балуйся. А калі забалуеш — зноў будзеш лічыць патанулыя караблі і разгромленыя аэрадромы ў Крыме.
Хоць ватнікі думаюць, што ўсё прасцей, і Трамп усё ж такі вырашыў даць Украіне шанец добра ўрэзаць па Крыму, каб Пуцін пра сябе занадта шмат не думаў.
Іван Якавіна, «Фэйсбук»